Адкрыты прыём завак

ARTISTS AT RISK (AR) /мастачкі і мастакі ў небясьпецы/

 

ARTISTS AT RISK (AR) /мастачкі і мастакі ў небясьпецы/ – глабальная інстытуцыя для мастачак і мастакоў, якія знаходзяцца пад пагрозай.

 

 

 

 

 

 

 

Адкрыты прыём завак (OPEN CALL)

Мы прымаем тэрміновыя заяўкі Ў ЛЮБЫ ЧАС

Падаць заяўку можна тут: artistsatrisk.org/apply

Artists at Risk (AR)

www.artistsatrisk.org

Facebook / Diaspora* / Twitter / Instagram / YouTube

ARTISTS at RISK (AR) /Мастакі і мастачкі ў небясьпецы/ – гэта сетка-інстытуцыя, якая працуе на скрыжаваньні правоў чалавека і мастацтва. Дзейнасьць AR прысьвечаная картаграфаваньню рызыкаў зь якімі сутыкаюцца тыя мастачкі і мастакі, якія церпяць ад перасьледу. AR спрыяе іх бясьпечнаму выезду з краінаў пражываньня і разьмяшчэньню ў Рэзідэнцыях AR/Бясьпечных зонах, а таксама курыраваньню зьвязаных з адпаведнай праблематыкай праектаў, такіх як AR-Павільён.

Адкрыты прыём заявак для мастакоў і мастачак у небясьпецы (OPEN CALL)

Гэты прыём заявак для мастачак і мастакоў, якія знаходзяцца ў небясьпецы, адкрыты ўвесь час. Адмыслоўкі і адмыслоўцы ў галіне мастацтва, якія знаходзяцца ва ўмовах рызыкі, уціску свабоды самавыяўленьня, перасьледу ці палітычна матываваных пагрозаў іхнай свабодзе, могуць зьвяртацца па спасылцы artistsatrisk.org/apply/. Калі ласка, падавайце заяўку толькі калі вы знаходзіцеся ў сапраўды рызыкоўнай сітуацыі. Кандыдаткі і кандыдаты, заяўкі якіх падтрымліваюцца, звычайна сутыкаюцца з даўгатэрміновым перасьледам, несправядлівым турэмным зьняволеньнем, катаваньнямі, сталымі пагрозамі жыцьцю.

Artists at Risk запрашаюць AR-рэзідэнтаў і -рэзідэнтак як шанаваных прафесіяналаў у галіне мастацтва. AR-рэзідэнцыі даюць мастачкам і мастакам магчымасьць «выдыхнуць», адпачыць ад рэаліяў жыцьця ў краіне іх сталага перабываньня, скарыстацца праграмай як апірышчам для пераарыентацыі свайго прафесійнага шляху.

Рэзідэнткі і рэзідэнты AR выбіраюцца на падставе матэрыялу заявак, а таксама пасьля праверкі іх бэкграўнду пры ўдзеле адпаведных рэгіянальных і міжнародных сьпецыялістаў у сьферах мастацтва і правоў чалавека. Таксама маюць значэньне рэкамендацыі і кансультацыі з Экспертнай Радай AR па магчымасьцях разьмяшчэньня рэзідэнтак і рэзідэнтаў AR.

Сфера дзейнасьці Artists at Risk

Artists at Risk пазіцыянуе сябе як міжнародную арганізацыю, якая хутка разьвіваецца. Пашыраючы сваю дзейнасьць ад рэзідэнцкай праграмы ў Хельсынкі, на сёньня яна стварыла рэзідэнцыі AR-Safe Haven у 19 лакацыях у 16 краінах. Хаця Artists at Risk была першай рэзідэнцыяй такога кшталту, прысьвечанай выяўленчаму мастацтву, ад самага пачатку яна прымала кандыдатаў з такіх сьфераў як кіно, тэатар ці танец. Як міжнародная сетка рэзідэнцый, якая ў тым ліку забясьпечвае куратарскую падтрымку, AR у пэўным сэнсе унікальная. У каардынацыі з іншымі партнэрамі, яна стварае гарызантальную разгалінаваную структуру AR-Safe Havens па ўсім сьвеце, абараняючы правы мастачак і мастакоў, якія сутыкаюцца з рызыкамі.

Artists at Risk (AR) is a Perpetuum Mobilεzation

/Мастачкі і мастакі ў небясьпецы (AR) – гэта Адвечная Мабілізацыя/

Perpetuum Mobilε (PM) – створаная і кіраваная сумесна Іварам Стадольскі і Марытай Муукконен (у парадку чаргаваньня) куратарская платформа, якая яднае мастацтва, практыку і дасьледаваньне. Perpetuum Mobile распрацоўвае доўгатэрміновыя тэматычныя праекты, якія ўключаюць у сябе канферэнцыі, ўоркшопы, рэзідэнцыі, выставы, фестывалі, публічнае мастацтва і стрыт-арт, публікацыі, фільмы і іншыя новыя фарматы. Сярод тэматычных праектаў – Re-Aligned Project, Perpetual Romani Pavilion, Perestroika Project, The Arts Assembly, Artists at Risk (AR) , Perpetuum Labs, Sino-Fi, Pluriversity, Mobile Talks і Ecologists at Risk (ER). PM актыўна працуе як у паўночна-еўрапейскім, так і ў міжнародным кантэксце.

 

Дырэктары і сузаснавальнікі:

Марыта Муукконен і Івар Стадольскі (у парадку чаргаваньня)

 

Інфармацыя для тых, хто падае заяўку на рэзідэнцыі Artists at Risk (AR):

Кандыдатам варта спачатку азнаёміцца з правіламі падачы заяўкі: https://artistsatrisk.org/apply/?lang=en

Каб падаць заяўку, калі ласка, запоўніце і адпраўце гэтую форму ці скарыстайцеся іншым апісаным у правілах падачы заяўкі шляхам.

Бясьпечны чат: Wire (@ar).

Email: applications@artistsatrisk.org

Калі ласка, не кантактуйце з супрацоўнікамі AR праз іх прыватныя акаўнты ў сацыяльных сетках.

Belarusian беларуская мова

SHARE:
Tweet This Share on Facebook Share on Google+ Share on Diaspora